Урок 22 б

Тэма: Мясціна, дзе я жыву. Мая краіна

Мэта: пазнаёміцца са словамі і выразамі па тэме; вучыць чытаць па-беларуску: навучыцца чытаць словы і сказы з літарай І,і; вучыцца адказваць на пытанні па прачытаным.

Для паўтарэння раней вывучаных слоў выканай заданне па СПАСЫЛЦЫ
Падзялі словы на тры групы і назаві іх.

Праца па падручніку, с. 46-47

Як называецца наша краіна, дзе мы жывём?
Разгледзьце верхні малюнак (с. 46 падручніка).
Каго вы бачыце? Што разглядаюць дзеці? Каго нагадваюць абрысы карты нашай краіны ў Мікіты? Што нагадваюць абрысы карты нашай краіны Васілінкі?

Беларуская мова адрозніваецца ад рускай. Успомніце словы з беларускай мовы, якія гучаць (произносятся) не так, як па-руску?
Таксама беларуская мова адрозніваецца ад рускай напісаннем літары І.
Разгледзь абрысы літары І, і у сінім воблачку.
Прачытай словы, запісаныя побач.

Прачытай тэкст на с. 46.
Як звалі дзяцей?
Што вісіць на доме?
Як называецца вуліца?
А ці ведаеш ты: дзе ты жывеш?

Выкананне задання 3 у сшытку (с. 21). Дапішы сказы.

Чытанне тэкста на с. 47
Разгледзь малюнак. Каго ты там бачыш?
У што апрануты хлопчык? дзяўчынка?
Што знаходзіцца за імі?
Якіх птушак вы бачыце ў небе?
Чым з’яўляюцца буслы для нашай краіны? (сімваламі)
Прачытайце словы пад малюнкам. Ці ўсе вам зразумелыя?
ветразі – паруса

Праслухай тэкст. Сачы па падручніку.

Паспрабуй самастойна прачытаць гэты твор і адказаць на пытанні.
Хто прылятае да нас кожную вясну?
Дзе селяцца буслы?
Чаму Беларусь называюць зямлёй пад белымі крыламі?

Выкананне задання 5 у сшытках на с. 21 (бусел, зубр, лён, валошка, бульба)
Выкананне заданя 6 у сшытках на с. 22


Словы для запамінання па тэме
страна – краіна
ветразі – паруса
важно – паважна
улица – вуліца
квартира – кватэра
этаж – паверх

Комментариев нет:

Отправить комментарий