Урок 23 б


Тэма: Мясціна, дзе я жыву. У родным горадзе (вёсцы)

Мэта: пазнаёміцца са словамі і выразамі па тэме; навучыцца чытаць словы і сказы з апострафам, літарамі І,і; вучыцца адказваць на пытанні па прачытаным.

Работа па падручніку с.48
Што намалявана на верхнім малюнку? (Горад)
Ці роўная мясцовасць?
Прачытай словы пад малюнкам.
Што незвычайнага ў іх заўважылі?
Такі значок называецца "апостраф"

Даведка: апостраф - гэта не літара. Гэта асобны надрадковы значок. А ў краіне літар ён жыве таму, што дапамагае ім выконваць іх работу – абазначаць гукі пры раздзельным іх вымаўленні. (аддзяляе зычны гук ад галоснага і ўказвае на цвёрдасць зычнага гука)

Прачытай словы на с.48

Работа ў сшытку с.22-23
1. Чытанне верша са словамі з апострафам.
Слоўнікавая работа (завучваем словы са слоўніка)
2. Чытанне слоў з апострафам.
3. Успомніце казку. Хуткагаворку навучыцца чытаць. Запісаць яе ў рабочым радку.

4. Работа па падручніку с.49
1. Разгледзь малюнак.
Пра каго пойдзе размова?
Праслухай верш і падрыхтуйся адказаць на пытанні.
У якім горадзе жыве сарока? Чым з'яўляецца гэты горад для нашай Радзімы?
Пра што чытае сарока ў газеце?

2. Чытанне тэкста з падручніка.
Прачытай тэкст на с. 49
Слоўнікавая работа:
пазіралі - смотрели
з даху - с крыши
назірала - наблюдала
апынулася - очутиласьШто рабіла сарока?
Што яна знайшла?
Дзе яна лятала?

Заданне 4 у сшытку. Дапішы.
Заданне 5. Абвядзі.


Выканай заданне для замацаванне па СПАСЫЛЦЫ.


Словы для запамінання па тэме:
объявление – аб’ява
явление – з’ява
памятник – помнік 
библиотека – бібліятэка

Комментариев нет:

Отправить комментарий