Урок 24 б


Тэма: Мясціна, дзе я жыву. Наша наваколле

Мэта: працягваць фарміраваць вымаўленчыя навыкі, пазнаёміцца са словамі і выразамі па тэме; вучыць чытаць па-беларуску: навучыцца чытаць словы і сказы з літарай Г, г, раней вывучанымі літарамі; вучыцца адказваць на пытанні па прачытаным.

Выкананне задання 1 у сшытку (с. 23).
Прачытайце верш. Пра якую Радзіму ў ім гаворыцца?
Зачытайце словы з выдзеленымі літарамі. Успомніце, як чытаюцца гэтыя літары.

Праца па падручніку с. 50
Паглядзіце на малюнак (с. 50) у падручніку.
Што мы бачым у бінокль? Назаві як мага больш аб’ектаў, якія можна ўбачыць.
Гэта горад ці веска?
Якія колеры на малюнках? Чаму мастак выбраў у асноўным зялёны і сіні колеры?
Чаму намаляваны бусел?

Прачытайце верш. 
З горкі-горачкі, дзе грэчка,
Ручаёк прыбег да рэчкі.

Пра які малюнак наваколля у ім гаворыцца?
Назаві словы з гукам [г]. 
Успомні, як вымаўляецца гук [г] у беларускай мове. Якой літарай абазначаецца?
Аднолькава ці па-рознамуц вымаўляецца гук [г] у рускай і беларускай мовах? (па-рознаму)
Прачытай склады і словы з літарай Г на с.50 падручніка

Выкананне задання 2 у сшытку (с. 24). Прачытай верш. Вывучы яго на памяць.
Назаві грыбы, якія намаляваны на малюнку. 
(лісічкі, рычыкі, апенькі, баравікі, сыраежкі)

Знайдзі налепкі гэтых грыбоў і прымацуй іх на с. 24 сшытка

Здагадайся, якія ягады намаляваны на малюнку. 
(ажыны, суніцы, маліны, чарніцы)

Знайдзі налепкі гэтых ягад і прымацуй іх на с. 24 сшытка

Выкананне задання 3 у сшытку (с. 24). Складзі словы і запішы іх.
Памятай: апостраф пішацца на верхняй лінейкі рабочага радочка.

Праца па падручніку с. 51
Прачытай тэкст на с. 51. Назаві словы з гукам [г].
Што знаходзіцца каля лесу? за дамамі?
Дзе паспелі буйныя салодкія чарніцы?
Аб чым думае хлопчык?

Выкананне задання 4 у сшытку (с. 24-25).
Разгледзь малюнкі птушак. Паспрабуй іх успомніць і запісаць. (дзяцел, верабей, варона, шпак)
Праслухай тэкст А. Якімовіча “Летам у бары”. Назаві якой птушкі не было ў тэксце.

Слоўнік (незразумелыя словы з тэксту):
незнарок – ненарочно
скінутая – сброшенная
упэўніцца – убедиться
верхавіны – вершины
сварацца – ругаются
заўзята – старательно

Што робяць шустрыя вавёрачкі?
Для чаго ім шышкі?
Што робяць вароны?
Чаму прамчаўся заяц?
Якія птушкі ёсць у лесе?
Што робяць дзятлы?

Выкананне задання 5 у сшытку на с. 25. Прапішы па ўзоры.

Словы для запамінання па тэме
Родина – Радзіма
единственная – адзіная
навек – навсегда
ежевика – ажыны
опята – апенькі
лисички – лісічкі
рыжики – рыжыкі
сыроежки – сыраежкі
боровики – баравікі
скворец – шпак
дятел – дзяцел

Комментариев нет:

Отправить комментарий