Урок 25 б


Тэма: Мясціна, дзе я жыву. Славутыя землякі

Мэта: працягваць фарміраваць вымаўленчыя навыкі, пазнаёміцца са словамі і выразамі па тэме; вучыць чытаць па-беларуску: навучыцца чытаць словы і сказы з літарай Ч, ч, раней вывучанымі літарамі; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых.

Выкананне задання 1 у сшытку (с. 25).
Прачытайце верш. Чым мы ганарымся? Кім мы ганарымся?

Праца па падручніку с. 52
Успомніце, як называюць родных вам людзей? Як іх назваць адным словам? (сваякі)
Людзей, якія жывуць у адной мясціне (вёсцы горадзе, адной краіне) называюць “землякамі”.
У гісторыі Беларусі шмат такіх землякоў, якія праславілі нашую беларускую землю на ўвесь свет.
Разгледзьце малюнкі. Каго з гэтых людзей вы ведаеце?

Ефрасіння Полацкая праславіла нашу зямлю тым, што заснавала манастыр, ініцыявала будаўніцтва царквы, перапісвала ад рукі рэлігійныя кнігі.

Францыск Скарына адным з першых пачаў друкаваць кнігі, быў вельмі адукаваным чалавекам, вучыўся ва ўніверсітэце.

Марат Казей разам з усім народам змагаўся з фашыстамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Ён здзейсніў подзвіг, абараняючы Радзіму. Калі яго акружылі фашысты, ён падпусціў іх бліжэй і ўзарваў гранату. Знішчыў ворагаў, але загінуў сам. Ён ратаваў усіх нас, каб мы жылі ў міры і захоўвалі яго.

Уладзімір Карват быў лётчыкам. Ён загінуў у мірны час, але выратаваў многа людзей. Калі яго самалёт выйшаў са строю, лётчык стаў адводзіць яго ад населеных пунктаў, на якія самалёт мог упасці. 3-за гэтага лётчык не змог выкарыстаць парашут. Ён выратаваў людзей.

Выкананне задання 2 у сшытку (с. 26).
Паслухай пра знакамітых герояў і прымацуй налепкі .
Усяслаў Чарадзей – вядома князь, які кіраваў у Полацку.

Выкананне задання 3 у сшытку (с. 26).

Праца па падручніку с. 52 - 53
Разгледзь малюнак з літарай Ч. Што трымае ў руках літара Ч?
Як вымаўляецца гук [ч] у беларускай мове? (заўсёды цвёрда)
Запомніце: у рускай мове гэты гук вымаўляецца мякка, а ў беларускай мове – цвёрда.
Прачытайце склады, словы з гэтай літарай.

Прачытайце тэкст на с. 53.
Чаго хоча кожны чалавек?
Хто змагаўся за свабоду нашай Айчыны?
Хто з землякаў вядомы сваёй добрай працай?

Падумайе і скажыце, каго называюць ветэранам.
Як людзі адносяцца да ветэранаў?
Хто такія партызаны?
Паслухайце тэкст “Дзедаў медаль”.

Пра якія падзеі ўпамінаецца ў гэтым тэксце?
Кім з’яўляўся Алесеў дзед? За што ён атрымаў узнагароды?
Што разгядае хлопчык?
Чаму Алесю было няёмка прышпільваць медаль да свайго пінжачка?
Чым Алесь дапамог Людачцы?
Які сон прысніўся Алесю?
Як Алесь пераадолеў свой страх цемры?

Выкананне заданняў 4-5 у сшытку (с. 27).

Словы для запамінання па тэме
земляки – землякі
любимый – любы
горжусь – ганаруся
первопечатник – першадрукар
просветительница – асветніца
типография – друкарня

Комментариев нет:

Отправить комментарий