Урок 26 б


Тэма: Мясціна, дзе я жыву. Памятныя мясціны

Мэта: працягваць фарміраваць вымаўленчыя навыкі, пазнаёміцца са словамі і выразамі па тэме; вучыць чытаць па-беларуску: навучыцца чытаць словы і сказы з, раней вывучанымі літарамі; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых.

Выкананне задання 1 у сшытку (с. 28).
Прачытайце верш. Як называецца наша краіна?
Дзе мы жывём?
Чым славяцца нашы мясціны, наш горад?
Якія славутыя мясціны вы ведаеце ў нашай краіне?

Праца па падручніку с. 54
Разгледзьце малюнкі. Назавіце славутыя мясціны Беларусі.
Дзе ты пабываў?

Хатынь – мемарыяльны комплекс на месцы былой вёскі, якая разам з жыхарамі была спалена фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Плошча Перамогі – плошча ў цэнтры Мінска. Праз яе праходзяць парады і святочныя шэсці. На плошчы ўмацаваны трыццацівасьмімятровы гранітны помнік, увянчаны трохмятровай выявай ордэна Перамогі ў памяць перамогі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Белая вежа – помнік абарончага збудавання. Вытрымала шматразовыя набегі ворага з даўніх часоў.
Мірскі замак – унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, архітэктурны шэдэўр, які ўваходзіць у  Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў Беларусі. Помнік удзельнічаў практычна ва ўсіх войнах, якія толькі праносіліся ў свой час па шматпакутнай беларускай зямлі. Перабудоўваўся і зараз прымае гасцей і турыстаў.

Выкананне задання 2 у сшытку (с. 28).
Паслухай верш. Пра якія вядомыя мясціны Беларусі ў ім гаворыцца?
Знайдзі налепкі і прымацуй да кожнай вядомай мясціны Беларусі.

Праца па падручніку с. 54 - 55
Разгледзь малюнак з літарай Ў. Ці ёсць такая літара ў рускім алфавіце?
Прачытай скалады з гэтай літарай.
Прачытай назвы гарадоў, вёсак. Знайдзі ў іх літару ў. Працягні спіс беларускіх гарадаў, у назвах які сустракаецца літара ў.

Выкананне задання 3 у сшытку (с. 28).
Самастойна прачытай тэкст. Паспрабуй запомніць і назваць шэсць галоўных абласных цэнтраў Беларусі.
Выкананне заданняў 4-5 у сшытку (с. 29).

Прачытайце тэкст на с. 55.
Што складала Маша?
Ці на кожную літару падабрала назвы гарадоў Маша?
Які горад з’яўляецца глоўным горадам Беларусі?
Якія назвы гарадоў спадабаліся Машы?

Выкананне задання 6 у сшытку (с. 29).

Словы для запамінання па тэме
уголок – куточак
места – мясціны
вокруг – вакол
времена – часіны
жыццё – жизнь
славутыя – известные

Комментариев нет:

Отправить комментарий