Урок 27 б

Тэма: Я і мая Радзіма. Сімвалы Беларусі

Мэта: працягваць фарміраваць вымаўленчыя навыкі, пазнаёміцца са словамі і выразамі па тэме; вучыць чытаць па-беларуску: навучыцца чытаць словы і сказы з літарамі Ц, ц, раней вывучанымі літарамі; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых.

Як называецца нашая Радзіма?
Якіх славутых землякоў ты ведаеш?
Якія памятныя мясціны свайго краю можаш назваць?

Праца па падручніку с. 56
Разгледзьце малюнкі ўверсе. Што вы на іх бачыце? Як называюцца гэтыя сімвалы?
Прачытайце тэкст пра герб і пра сцяг.
Гэта дзяржаўныя сімвалы якой краіны?
Якія трэці дзяржаўны сімвал Беларусі вы ведаеце? (гімн)

Выкананне задання 1 у сшытку (с. 30)
Прачытайце верш, правільна вымаўляючы ўсе гукі.
Як апісвае аўтар герб Беларусі?

Праца па падручніку с. 56-57
Якія літара падаецца ў воблачку?
Прачытайце склады з гэтым гукам.
Прачытайце словы з гэтым гукам.
Як разумеце слова “Бацькаўшчына”?
Перакладзіці на рускую мову словы: сцежка, цікавы, зіняць, пяюць.
Прачытайце прыказку і растлумачце яе сэнс.

Паслухайце верш “Што такое Бацькаўшчына?” на с. 57
Што аўтар называе Бацькаўшчынай?
А што для вас з’яўляецца Бацькаўшчынай?
Прачытай самастойна гэты верш.

Выкананне задання 2 у сшытку (с. 30)
Як інакш мы можам назваць Радзіму?
Прачытайце верш. Паспрабуйце вывучыць яго на памяць.

Выкананне задання 3 у сшытку (с. 30)
Знайдзі пару.
Прачытай загадку. Адгадку складзі з рассыпаных літар і запішы.
Чаму бусел з’яўляецца сімвалам Беларусі? Якія яшчэ сімвалы Беларусі ты можаш назваць?

Праслухайце казку У.Ліпскага “Браты”.
На вашу думку, пра якую маці і сыной ідзе размова ў гэтай казцы?

Слонік па тэксце:
жаданыя – желанные
палеткі – поля
гаючыя – целебные
звярнулася – обратилась
заўсёды – всегда
незвычайны – необычный
обрысы – очертания
гонар – честь
урачыстая – торжественная
ганаровая – почётная

Пра каго ішла гаворка ў казцы?
Хто маці, а хто сыны?
Якія сімвалы Беларусі вы ведаеце?

Выкананне задання 4 у сшытку (с. 31)
Якога дзяржаўнага сімвала няма на малюнках?

Выкананне задання 5 у сшытку (с. 31)
Прапісаць.

Словы для запамінання па тэме
символ – сімвал
герб – герб
флаг – сцяг
гимн – гімн
цвет – колер
чырвоны – красный
зялёны – зелёный
лента – стужка
клевер – канюшына
Отчизна – Айчына
Отечество –  Бацькаўшчына

Комментариев нет:

Отправить комментарий