Урок 28 б


Тэма: Я і мая Радзіма. Гонар Беларусі

Мэта: працягваць фарміраваць вымаўленчыя навыкі, пазнаёміцца са словамі і выразамі па тэме; вучыць чытаць па-беларуску: навучыцца чытаць словы і сказы з літарамі Р, р, раней вывучанымі літарамі; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых.

Як называецца нашая Радзіма?
Якія дзяржаўныя сімвалы Беларусі вы можаце ўспомніць?
Чаму пры выкананні Дзяржаўнага Гімна патрэбна устаць?

Прагледзьце відэаролік.

 Спадабалася вам відэа?
У нашай краіне ёсць чым ганарыцца. Назавіце, чым мы можам ганарыцца?

Праца па падручніку с. 58
Разгледзьце малюнак ўверсе. Чым адрозніваюцца людзі на ім?
Людзей якіх прафесій вы пазналі на ім? Прачытайце подпісы.
Якую карысць нашай Радзіме яны прыносяць?

Чым адрозніваецца вымаўлення слова “трактарыст” у рускай і беларускай мовах?
Які гук [р] у беларускай мове? а у рускай?
Запомніце! У беарускай мове гук [р] заўсёды цвёрды і ніколі не бывае мяккі.
Прачытайце склады з літарай р.
Прачытайце словы ў падручніку. Як вы іх разумееце?
Знайдзіце і прачытайце асобна ў кожным слове склад з літарай р.
Прачытайце прыказкі і растлумачце іх сэнс.

Выкананне задання 1 у сшытку (с. 31)
Прачытайце верш, правільна вымаўляючы ўсе гукі.
Які наш беларускі народ?

Выкананне задання 2 у сшытку (с. 32)
Прымацуй налепкі. Чым адрозніваецца беларус і “Беларус”?

Выкананне задання 3 у сшытку (с. 32)
Злучыце правільна словы правага і левага слупкоў.

Выкананне задання 4 у сшытку (с. 32)
Разгадайце загадкі. Адгадкі запішы.

Выкананне задання 5 у сшытку (с. 32)
Разгадай рэбус.

Праца па падручніку (с. 59)
Праслухайце апавяданне “Верныя памочнікі”. Пра якіх памочнікаў расказвае нам аўтар?
Прачытай апавяданне самастойна.
Якія літары схаваліся за малюнкам “кветкі”?
Колькі верных памочнікаў было у чалавека?
Што ўмеюць рабіць гэтыя памочнікі?
Ці дружна жывуць гэтыя памочнікі?
Чаму трэба разам рабіць любую работу?
А што дапамагаюць рабіць табе твае дзесяць памочнікаў?

Выкананне задання 6 у сшытку (с. 32)
Прапішы

Словы для запамінання па тэме
гордость – гонар
талант – талент
вежливый – ветлівы
трудолюбивый – працавіты
гостеприимный – гасцінны
милосердный – міласэрны
выносливый – цягавіты
щедрый – шчодры

Комментариев нет:

Отправить комментарий