Урок 29 б


Тэма: Я і мая Радзіма. Святы на Беларусі.
Я і мова

Мэта: працягваць фарміраваць вымаўленчыя навыкі, пазнаёміцца са словамі і выразамі па тэме; вучыць чытаць па-беларуску: навучыцца чытаць словы і сказы з [дз’], [дж], раней вывучанымі літарамі; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; абагуліць і сістэматызаваць веды

Праца па падручніку с. 60
Разгледзьце малюнак ўверсе. Якія літары падаюцца ў воблачку?
Запомніце – гэтыя дзве літары абазначаюць адзіны гук [дз’].
Прачытай словы, правільна вымаўляючы гэты гук.

Раскажыце, якія святы адзначаюць у вашай сям’і?
Прачытай пра святы на с. 60-61
Пра якія святы ты прачытаў?
Які малюнак падыходзіць да свята Дзень Незалежнасці? Чаму?
Які малюнак падыходзіць да апісання свята Купалле? Чаму?

Правільна вымаві гук [дж] на с. 61.
Прачытай словы з гэтым гукам.
Прачытай апісанне свята дажынкі. Што новага для сябе ты даведаўся?
Якія са святаў з’яўляюцца дзяржаўнымі? якія народнымі?

Выкананне задання 1 у сшытку (с. 33)
Прачытайце верш, правільна вымаўляючы ўсе гукі.
Куды пойдзе герой гэтага верша?

Выкананне задання 2 у сшытку (с. 33)
Якія дзяржаўныя святы ты можаш назваць? Якія народныя святы?

Выкананне задання 3 у сшытку (с. 33)
Расфарбуй яйкі і прымацуй адпаведныя налепкі.

Выкананне задання 4 у сшытку (с. 33)
Разгадайце загадку. Пра якое свята ў ім гаворыцца?

Выкананне задання 5 у сшытку (с. 34)
Падпішы назвы святаў.

Выкананне задання 6 у сшытку (с. 34)
Прапішы.

Як называецца нашая Радзіма?
Якая ў нас дзяржаўная мова?

Выкананне задання 2 у сшытку (с. 35)
Злучы назву дзяржавы з яе мовай і сцягам (прымацуй налепку).

Выкананне задання 4 у сшытку (с. 36)
Падпішы адным словам.
Назаві, якія звяры намаляваны на малюнку?
Якія кветкі намаляваны?
Якое адзенне ты бачыш на малюнку?
Якіх птушак ты пазнаў?

Выкананне задання 5 у сшытку (с. 36)
Прапішы.

Падвядзенне вынікаў
Што новага ты даведаўся на ўроку?

Комментариев нет:

Отправить комментарий